31 снежня адбылася супольная малітва падзякі за пражыты год. Распачалося набажэнства а 17-ай гадзіне адарацыяй Найсвяцейшага Сакраманту, падчас якой памаліліся Балесную частку Ружанца і Вяночак да Божай Міласэрнасці.
Затым пробашч парафіі ксёндз Андрэй Кулік ад імя парафіяльнай супольнасці склаў словы ўдзячнасці Пану Богу за ўсе атрыманыя ў гэты год ласкі. Завяршылася набажэнства гімнам "Цябе, Божа, праслаўляем" і бласлаўленнем Найсвяцейшым Сакрамантам.
Пасля святой Імшы а 18-ай гадзіне ксёндз Андрэй выказаў словы ўдзячнасці ўсім, хто прычыніўся да спраў парафіяльнай супольнасці праз малітву, выкананне пэўных спраў і абавязкаў, а таксама за матэрыяльнаю падтрымку.