WYSIWYG Web Builder
Ва Упамін усіх памерлых вернікаў адбылося малітоўнае набажэнства на новых парафіяльных могілках 
2 лістапада ў літургічным календары Каталіцкага Касцёла адзначаецца Успамін усіх памерлых вернікаў або Задушны дзень, калі мы асаблівым чынам узгадваем тых, хто адышоў у вечнасць. З гэтай нагоды на новых парафіяльных могілках адбылося адмысловае набажэнства за памерлых.
Навучанне Каталіцкага Касцёла, заключанае ў Катэхізісе, надае вялікую ўвагу і каштоўнасць малітве за памерлых. “З самага пачатку хрысціянскай рэлігіі Касцёл пілігрымаў, цалкам прызнаючы супольнасць усяго Містычнага Цела Езуса Хрыста, ушаноўваў з вялікім дбаннем памяць памерлых, а “паколькі святой і збавеннай з’яўляецца думка памаліцца за памерлых, каб яны былі вызвалены” (2 Мак 12, 45), то таксама ахвяроўваў за іх малітвы” (ККК, 958).

Успамін усіх памерлых вернікаў (Задушны дзень) – гэта час асаблівай малітвы за памерлых. У гэты дзень мы наведваем могілкі, запальваем свечкі – сімвал Уваскрослага Хрыста, малітвы і любові. У цішы ўзгадваем тых, хто адыйшоў у вечнасць.
У Задушны дзень а 15-ай гадзіне на новых парафіяльных могілках адбылася адмысловая супольная малітва за памерлых, пасля якой святары асвяцілі новыя помнікі.

Жанна Закрэўская

02.11.2025
Рымска-каталіцкая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Адрас для карэспандэнцыі:

вул. Паштовая, д.11,
211287 г. Міёры
Віцебская вобласць
Тэлефон: +375 (2152) 41836
е-mail:
kascelmery@gmail.com
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (гiперспасылкi) на kascelmery.by