3 кастрычніка 2021 г у нашай Парафіі пачнуцца Святыя Місіі. Што гэта такое?
Мы прывыклі да таго, што перад вялікімі святамі нашай веры Касцёл праводзіць рэкалекцыі, дні, у якія з дапамогай спецыяльных казанняў і набажэнстваў хрысціянскія душы рыхтуюцца да таго, каб велічна і з чыстым сэрцам святкаваць Вялікдзень або Божае Нараджэнне. Аднак гэтага мала. Кожная Парафія павінна перажыць не кароткія рэкалекцыі, а праз цэлы тыдзень, дзень у дзень ахвяраваць свой час, сваю ўвагу і засяроджанасць Божаму Слову. Гэта і ёсць Святыя Місіі, якія правядуць для нас айцы рэдэмптарысты.