WYSIWYG Web Builder
Карытас Віцебскай дыяцэзіі запрашае да ўдзелу ў мастацкім конкурсе “Супакой Мой даю вам”
Карытас Віцебск запрашае ўсіх ахвотных прыняць удзел у мастацкім конкурсе. У гэтым годзе тэмай конкурсу была абрана цытата з Евангелля паводле Яна “Супакой Мой даю вам” (Ян 14, 27).

Мэтай конкурсу з’яўляецца ўмацаванне хрысціянскіх традыцый і духоўна-маральных каштоўнасцей, а таксама стварэнне ўмоў для рэалізацыі творчага патэнцыялу дзяцей, моладзі і дарослых.

 

Конкурс праводзіцца ў трох узроставых катэгорыях:

 

  • малодшая катэгорыя — 6-10 гадоў;

 

  • сярэдняя катэгорыя — 11-17 гадоў;

 

  • старэйшая катэгорыя — 18 гадоў і старэйшыя.

 

Час правядзення: кастрычнік – лістапад 2026 г.

 

Патрабаванні да работ:

 

  • малюнак на тэму “Супакой Мой даю вам” Ян 14, 27, павінны быць выкананы ў любой мастацкай тэхніцы, на фармаце А4 або А3;

 

  • адзін аўтар можа даслаць адну работу;

 

  • малюнак павінен адпавядаць тэме Конкурсу;

 

  • малюнак не можа ўдзельнічаць у іншых конкурсах;

 

  • арыгінальнасць ідэі (кожны малюнак будзе правярацца на арыгінальнасць: забаронена перамалёўваць малюнкі з інтэрнэту і іншых крыніц);

 

  • дзіцячы малюнак павінен быць выкананы без дапамогі дарослых.

 

Умовы ўдзелу:

 

кожная конкурсная работа павінна быць разборліва падпісана на беларускай мове (Назва работы, прозвішча, імя, узрост, мясцовасць, назва парафіі, тэлефон і адрас).

 

Работы павінны быць прадстаўлены да 16 лістапада 2026 года на адрас: Карытас, вул. Чкалава 52, к.1, г. Віцебск 210041, Беларусь.

 

Тэлефон, вайбер, тэлеграм: +375 29 593 76 53; e-mail: caritas.vitebsk.diocese@Yandex.ru

 

Прэзентацыя работ і ўрачыстае ўзнагароджванне адбудзецца 22 лістапада 2026 г. па адрасе: г. Віцебск, вул. Воінаў-Інтэрнацыяналістаў, 28 (Віцебская катэдра) пасля Святой Імшы ў 11:30.

 

Увага! Перад удзелам у мастацкім конкурсе запрашаем азнаёміцца з Палажэннем. У Палажэнні змешчаны дакладныя патрабаванні да работ удзельнікаў і іх афармлення.

 

Палажэнне конкурсу можна спампаваць на сайце Сatholicnews.by

Рымска-каталіцкая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Адрас для карэспандэнцыі:

вул. Паштовая, д.11,
211287 г. Міёры
Віцебская вобласць
Тэлефон: +375 (2152) 41836
е-mail:
kascelmery@gmail.com
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (гiперспасылкi) на kascelmery.by