Набажэнства за памерлых на новых парафільных могілках распачалося святой Імшой. У сваёй гаміліі ксёндз-вікарый Аляксандр Дулінец узгадаў словы Хрыста: "А пра ўваскрашэнне памерлых хіба вы не чыталі сказанага вам ад Бога: "Я Бог Абрагама, Бог Ісаака і Бог Якуба"? Бог не ёсць Богам мёртвых, а жывых." (Мц 22, 31-32) Чытаючы выпамінкі, угадваючы родных і блізкіх, якія адышлі ў вечнасці, спадзеючыся на Божую Міласэрнасць, мы верым у тое, што яны атрымоўваюць узнагароду ад Пана, што Бог прызнаў іх годнымі сябе і яны спачываюць у супакоі. Мы ўсё жыццё да гэтага імкнёмся: чуваць у супакоі разам з Панам Богам..."