Карэкцыйны цэнтр наведваюць дзеці з асаблівасцямі ў развіцці, якім неабходна пастаянная ўвага з боку дарослых. Тут разам з настаўнікамі і выхавальнікамі яны атрымоўваць новыя веды, пазнаюць навакольны свет, вучацца вырашаць хатнія пытанні. Асаблівыя дзеці часцей прызвычайваюцца да адных і тых жа людзей. Часам яны маюць цяжкасці ў наладжванні зносін з іншымі дзецьмі і дарослымі. Тым не менш ім, як і ўсім нам, хочацца новых знаёмстваў, станоўчых эмоцый і цеплыні.
Зараз канікулы, а ў Цэнтры працуе аздараўленчы лагер. Гэта падзея стала нагодай для сустрэчы нашай моладзі з выхаванцамі Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і выхавання. Моладзь падрыхтавала спецыяльную гульнявую праграму з разнастайнымі конкурсамі і спаборніцтвамі.