WYSIWYG Web Builder
У Віцебскай дыяцэзіі пройдзе конкурс на веданне Святога Пісання
Катэхетычны аддзел Віцебскай дыяцэзіі сардэчна запрашае да ўдзелу ў VIІ Дыяцэзіяльным  конкурсе на веданне Святога Пісання. Тэма біблійнага конкурсу — «Ад Апошняй Вячэры да Унебаўшэсця Пана».
Цікавай адметнасцю конкурсу з’яўляецца тое, што ўпершыню змогуць прыняць удзел не толькі дзеці школьнага ўзросту, але і дарослыя: бацькі і апекуны дзяцей. Усе ўдзельнікі будуць падзелены на ўзроставыя катэгорыі:

1 катэгорыя – дзеці ад 7 да 11 гадоў уключна;
2 катэгорыя –дзеці ад 12 да 17 гадоў уключна.
3 катэгорыя — дарослыя ад 18 гадоў.

Можна пачынаць рыхтавацца, чытаючы Біблію ў наступных раздзелах:

Мц 26,1 — 28,20;
Мк 14,1 — 16,20;
Лк 22,1 — 24,53;
Ян 13,1 — 21,25.

Падчас падрыхтоўкі да конкурсу карыстаемся тэкстам: “Новы Запавет” Мінск, 2017, першае поўнае афіцыйнае рыма-каталіцкае выданне на беларускай мове

Пытанні конкурсу будуць гучаць на беларускай мове. Час на выкананне задання: 45 хвілін.

Конкурс складаецца з трох этапаў: парафіяльнага, дэканальнага і дыяцэзіяльнага.

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна спампаваць заяўку на ўдзел, запоўніць дадзеныя і даслаць  арганізатарам па электроннай пошце catechesisvitebsk@gmail.com да 7 сакавіка 2025г. уключна.

Правядзенне першага (парафіяльнага) этапу запланавана на 29 (30) сакавіка 2025г.

Дэканальны этап адбудзецца 5 (6) красакавіка 2025 г. У дыяцэзіяльны (фінальны) этап праходзяць удзельнікі з кожнай катэгорыі, якія атрымалі найбольшую колькасць балаў.

Фінал запланаваны на 26 красакавіка 2025 года ў Віцебску. Прыкладная колькасць фіналістаў– да 70 чалавек.

Пытанні і прапановы, звязаныя з Конкурсам, можна кіраваць на паштовую скрыню catechesisvitebsk@gmail.com.

с. Марыя Шамовіч   +37529 742-32-78
Рымска-каталіцкая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Адрас для карэспандэнцыі:

вул. Паштовая, д.11,
211287 г. Міёры
Віцебская вобласць
Тэлефон: +375 (2152) 41836
е-mail:
kascelmery@gmail.com
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (гiперспасылкi) на kascelmery.by