Кардынал Свёнтэк яшчэ з большай энергіяй і адвагай складае праграму адраджэння духоўнасці і падрыхтоўкі Каталіцкага Касцёла ў Беларусі да Вялікага Юбілею 2000 года. У гэтай праграме асаблівае месца прысвечана розным пастырскім праграмам, адбудове святыняў і найперш мінскай архікатэдры, а таксама працы Сіноду Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Пінскай і Віцебскай (якая далучылася да Сіноду пасля яе ўтварэння) дыяцэзій, які кардынал распачаў у 1996 г. Знамянальны дэвіз Сіноду: «Усё аднавіць у Хрысце».
У гэты час па ўсёй Беларусі будуюцца новыя святыні. 1 чэрвеня 2002 года кардынал Казімір Свёнтэк асвяціў новы касцёл у Чавусах (Магілёўская вобл.), які быў пабудаваны пад кіраўніцтвам наша зямляка кс.Франца Рудзя.