«Увесь Твой» — гэта дэвіз святога Яна Паўла ІІ, літургічны ўспамін якога Касцёл адзначае 22 кастрычніка. У гэтым годзе споўняецца 45 гадоў з дня абрання яго Папам. Менавіта 16 кастрычніка 1978 года на канклаве ў Ватыкане Наступнікам святога Пятра быў абраны тагачасны арцыбіскуп Кракаўскі, польскі кардынал Караль Вайтыла, які ўзяў сабе імя Ян Павел ІІ.