Яна заклікала людзей да пакаяння і навяртання, да штодзённай малітвы на ружанцы і прысвячэння кожнага з нас яе Беззаганнаму Сэрцу.
Аб’яўленні Маці Божай садзейнічалі прыцягненню вялікай колькасці пілігрымаў у Партугалію. Сёння Фаціма – гэта месца, якое штогод наведваюць мільёны людзей з усяго свету, каб пакланіцца Маці Божай Фацімскай і выпрасіць у яе патрэбную дапамогу сабе і сваім блізкім.
У рамках святкавання 100-годдзя аб’яўленняў, мне пашанцавала наведаць Фаціму ў складзе беларускай нацыянальнай пілігрымкі, якую ўзначаліў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Уражанні ад перажытага жывыя і сёння.