Мэтай Эўхарыстычнага руху маладых з'яўляецца дапамога дзецям і моладзі, якія ўжо прымаюць святую Камунію, трываць у любові, сяброўстве і еднасці з Езусам Эўхарыстычным. Для гэтага падрыхтавана спецыяльная фармацыйная праграма. Адно з правілаў ЭРМ — быць трынаццатым апосталам, а дэвіз руху — «Валадар над намі, Хрыстэ, заўсёды і ўсюды!».
Кожны, хто ўваходзіць у Эўхарыстычны рух моладзі, з’яўляецца рыцарам Езуса Хрыста, а значыць, мае свае абавязкі, якія для яго — прычына гонару. Ён павінен не толькі шчыра маліцца, часта ўдзельнічаць у святой Імшы, прымаючы Камунію, і адараваць Езуса ў Эўхарыстыі, але і несці радасць, супакой і згоду ў сваё асяроддзе і да таго ж не піць алкагольных напояў, не паліць і не спрабаваць наркотыкаў.