Ксёндз Януш паходзіць з Лагішчына, а зараз працуе ў трох нешматлікіх і аддаленых паміж сабой парафіях у Нароўлі, Ельску і Грушаўцы. Падчас гаміліі святар падзяліўся досведам свайго служэння ў Чарнобыльскай зоне. Ён расказаў пра асаблівасці кожнай парафіі, прывёў прыклады моцнай веры сваіх парафіянаў, якія імкнуцца жыць у еднасці з Панам Богам.