WYSIWYG Web Builder
Дабрачынная акцыя на Вялікдзень
Набліжаецца Вялікдзень, радасны і святочны час для кожнага веруючага чалавека. Наша радасць будзе толькі тады сапраўды поўнай, калі мы падзелімся ёй з іншымі. Заахвочваем вернікаў нашай парафіі зрабіць гэта праз удзел у дабрачыннай акцыі "Дапамагчы можа кожны".
Акцыя праводзіцца па ініцыятыве нашых парафіянаў і накіраваная на аказанне дапамогі сацыяльнаму прытулку ў Дзісне, дзе знаходзяцца дзеці, бацькі якіх занядбалі сваімі бацькоўскімі абавязкамі. Карысным падарункам дзецям могуць быць сродкі гігіены (мыла, шампуні, гелі, мачалкі), канцтавары (сшыткі, размалёўкі, алоўкі, папкі, пеналы), спартыўнае абсталяванне і гульні (шашкі, мячы, ракеткі для настольнага тэніса), настольныя і развіваючыя гульні, але толькі НЕ мяккія цацкі (нельга па патрабаваннях санітарных нормаў), а таксама іншыя дробязі і прысмакі.

Рэчы можна прыносіць у касцёл і складаць у спецыяльныя каробкі. Усё сабранае падчас акцыі будзе перададзена ў дзіцячы сацыяльны прытулак у Дзісне на другі дзень Велікодных святаў.
Рымска-каталіцкая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Адрас для карэспандэнцыі:

вул. Паштовая, д.11,
211287 г. Міёры
Віцебская вобласць
Тэлефон: +375 (2152) 41836
е-mail:
kascelmery@gmail.com
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (гiперспасылкi) на kascelmery.by