WYSIWYG Web Builder
Віцебскі Карытас падарыў каляску з электрарухавіком падлетку з ДЦП
Дабрачынная каталіцкая місія Карытас Віцебскай дыяцэзіі арганізавала збор сродкаў на працягу Вялікага посту для пакупкі каляскі Крысціне, у якой — ДЦП. На заклік Карытас адгукнулася 30 парафій дыяцэзіі. Дзеці і дарослыя з каталіцкіх парафій Віцебшчыны, у тым ліку і мёрскія вернікі, складалі ахвяраванні на гэтую дабрачынную мэту.
Нарэшце, гэты дзень настаў, калі Крысціна змагла самастойна, без дапамогі іншых, выехаць на вуліцу на гэтай электракалясцы.

Вытворца каляскі – фірма Ortonica. Каляска спраектавана такім чынам, каб яна магла быць надзвычай зручнай для чалавека, у якога ДЦП. Яна ўльтралёгкая і складная. Такім чынам, яе лёгка можна скласці ў багажнік аўтамабіля.

Крысціна Бароўка і яе бацькі выказваюць шчырую ўдзячнасць усім, хто збіраў сродкі на набыццё каляскі. Да гэтых выказванняў удзячнасці далучаюцца і супрацоўнікі Віцебскага Карытас. “Акцыя “Дар сэрца”, якую мы праводзілі ў Вялікім посце, паказала, як шмат у Віцебскай дыяцэзіі неабыякавых людзей. Вельмі прыемна бачыць, што вернікі ў нашых парафіях так шчыра адгукнуліся на наш заклік і дапамаглі Крысціне займець гэты неабходны для яе транспартны сродак”, — сказаў кс. Віктар Місевіч, дырэктар Віцебскага Карытас.
Сродкі, якія засталіся пасля пакупкі каляскі Ortonica, Віцебскі Карытас выкарыстоўвае, каб дапамагаць найбольш патрабуючым групам людзей. Гэта – інваліды, шматдзетныя сем’і і людзі, якія апынуліся ў надзвычай складаным фінансавым становішчы.

Catholicnews.by
Рымска-каталіцкая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Адрас для карэспандэнцыі:

вул. Паштовая, д.11,
211287 г. Міёры
Віцебская вобласць
Тэлефон: +375 (2152) 41836
е-mail:
kascelmery@gmail.com
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (гiперспасылкi) на kascelmery.by