Будслаўскі фэст 2024. Праграма ўрачыстасці
Сёлета Будслаўскі фэст пройдзе 5 і 6 ліпеня пад дэвізам: «Найсвяцейшае Сэрца Езуса — супакой і паяднанне нашае». Падчас урачыстасцяў у Нацыянальным санктуарыі ў Будславе адбудзецца прысвячэнне Мінска-Магілёўскай Мітраполіі, гэта значыць Касцёла ў Беларусі, Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса.
На паратале Catholic.by плануецца прамая трансляцыя цэлебрацый з Будслава.

Праграма фэсту

5 ліпеня, пятніца

14.00 – 17.00 — сустрэча і прывітанне пілігрымаў (пробашч будслаўскай парафіі ксёндз Дзмітрый Дубовік)

18.00 — святая Імша (цэлебруе каад’ютар Гродзенскай дыяцэзіі біскуп Уладзімір Гуляй)

20.00 — Акафіст у выкананні хору Грэка-каталіцкай царквы

20.30 — Марыйныя Нешпары (Меншыя Браты Капуцыны)

21.00 — Крыжовы шлях (Айцы Кармэліты Босыя)

22.00 — Моладзевая праграма «Моладзь да моладзі» (адказны за душпастырства моладзі ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ксёндз Андрэй Бурак)

23.30 — працэсія з копіяй абраза Маці Божай Будслаўскай

6 ліпеня, субота

0.00 — святая Імша (цэлебруе Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі)

2.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту (каардынацыйная група настаяцеляў і прадстаўнікоў манаскіх супольнасцяў)

6.00 — Боская Літургія Грэка-Каталіцкай Царквы (базыліка, алтар святога Францішка)

7.00 — Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі

8.00 — святая Імша ў базыліцы (біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч)

9.00 — Фацімскі ружанец (Легіён Марыі)

10.00 — тэматычныя канферэнцыі:

«Касцёльныя рухі ў евангелізацыі Беларусі» (айцец Андрэй Авен OCD)

«Інтранізацыя Найсвяцейшага Сэрца Езуса — юбілей 125-годдзя» (Аліна Новікава)

11.00 — святая Імша (цэлебруе Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Антэ Ёзіч)
на заканчэнне — Эўхарыстычная працэсія і інтранізацыя: прысвячэнне Мінска-Магілёўскай Мітраполіі Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса (Старшыня ККББ арцыбіскуп Юзаф Станеўскі)

На працягу ўсяго фэсту будзе магчымасць ушанавання вернікамі цудадзейнага абраза Маці Божай Будслаўскай і малітвы перад ім.

У Будслаў на фэст можна накіравацца:

уласным транспартам;

разам з пілігрымкай "Мёры-Будслаў" на аўтобусе (6 ліпеня);

разам з пілігрымкай "Мёры-Будслаў" на роварах (4-5 ліпеня);

разам з пілігрымкай "Росіца-Будслаў" пешшу (28 чэрвеня - 5 ліпеня).

С
atholic.by

22.06.2024
Рымска-каталіцкая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Адрас для карэспандэнцыі:

вул. Паштовая, д.11,
211287 г. Міёры
Віцебская вобласць
Тэлефон: +375 (2152) 41836
е-mail:
kascelmery@gmail.com
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (гiперспасылкi) на kascelmery.by