Жывыя кветкі, запаленыя свечкі, супольная малітва... Усё гэта сведчыць аб тым, што памяць пра святара жыве. Менавіта наша малітва - найлепшая памяць. Мы павінны быць удзячныя тым святарам, якія працавалі на нашай зямлі: будавалі святыню, служылі падчас ваяўнічага атэізму, адраджалі Касцёл на Беларусі, удзялялі нам сакраманты, маліліся разам з намі...