"Святарства — не прафесія, гэта стыль жыцця, крыніца якога знаходзіцца ў лоне Найсвяцейшай Тройцы. Пан Бог з мільёнаў мужчынаў выбірае і кліча менавіта тых, каго сам жадае. «Не вы Мяне выбралі, але Я выбраў вас і прызначыў, каб вы ішлі і прыносілі плён, і каб плён ваш трываў. Каб Айцец даў вам тое, чаго толькі папросіце ў імя Маё» (Ян 15, 16). Якія крытэрыі Божага выбару? Не ведае ніхто. Відавочна толькі тое, што Пан Бог не глядзіць так, як глядзіць чалавек, таму што чалавек глядзіць на твар і бачыць знешняе, а Пан глядзіць на сэрца і ўваходзіць у патаемнае. Сэрца — вось крытэрый, па якім выбірае Пан Бог святара" (с. Нунэ Цітаян MSF).
Шаноўны ксёндз-пробашч Андрэй, святары Мёрскага дэканату!