Шаноўны ксёндз-пробашч Андрэй!
З нагоды дня святара складаем Вам самыя сардэчныя віншаванні! Жадаем Вам Божых ласкаў, каб Вашае сэрца было чулым і далікатным, патрабавальным і поўным любові да тых, хто патрабуе Вашай святарскай падтрымкі. Хай пастырскія цноты: чуласць, спагада, пакора, цярплівасць, шчырасць і адкрытасць спадарожнічаюць у Вашым нялёгкім служэнні. Заўсёды, у любой сітуацыі, будзьце Святлом Хрыста, адкрывайцеся на дзеянне Духа Святога і кіруйцеся Яго памкненнямі!