19 мая Каталіцкі Касцёл адзначае ўрачыстасць Спаслання Святога Духа, якую мы штогод святкуем праз пяцьдзясят дзён пасля Вялікадня. Гэта ўрачыстасць з’яўляецца таксама днём нараджэння Касцёла – святой супольнасці, дзе мы ўсе “народжаныя” для вечнага жыцця.