Росіца — вёска ў Верхнядзвінскім раёне, дзе ў лютым 1943 года разам з парафіянамі прынялі мучаніцкую смерць ксяндзы марыяне: благаслаўлёныя Антоній Ляшчэвіч і Юрый Кашыра.
Ва ўспамін гэтай трагічнай падзеі штогод у лютым у росіцкім санктуарыі адбываецца ўрачыстая святая Імша і працэсія да месца мучаніцкай смерці.